Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 3,7 раза больш, чым настаўніку. Колькі плацяць дзяржслужачым


Ілюстратыўнае фота.
Ілюстратыўнае фота.

Прагарталі сотню вакансій і паглядзелі, колькі гатовыя плаціць чыноўнікам і каго цяпер шукаюць на дзяржслужбу.

Колькі зарабляюць чыноўнікі.
Колькі зарабляюць чыноўнікі.

Ідэоляг — 1500 рублёў

Адна з самых «смачных» вакансій, якую знаходзім, — намесьнік кіраўніка арганізацыі па ідэалягічнай працы з заробкам 1500 рублёў. Гэта ў 3,7 раза больш, чым прапануюць настаўніку. Такога спэцыяліста шукае сельскагаспадарчае прадпрыемства Сьвіслацкага раёну Горадзенскай вобласьці «ВМК-АГРА». Патрабаваньні для кандыдата сьціплыя — вышэйшая адукацыя. Гэтая гаспадарка — філія Ваўкавыскага мясакамбінату, тут працуюць 255 чалавек.

Раней гаспадарка называлася «Нязбодзічы» і была стратнай, у 2015 годзе пад сваё крыло яе ўзяў Ваўкавыскі мясакамбінат. Чысты прыбытак мясакамбінату за 2019 год — 5,5 мільёна рублёў. З 2018 году прыбытак зьнізіўся ўдвая. На 2019 год мясакамбінат меў каля 30 мільёнаў рублёў даўгоў — каротка- і доўгатэрміновых.

Начальнік у падатковай — 1478 рублёў

У інспэкцыю па падатках і зборах Віцебскай вобласьці шукаюць начальніка аддзелу, заробак — 1478 рублёў. Калі пераводзіць у даляры, гэта больш, чым «па 500» (575 даляраў). Патрабаваньні — вышэйшая эканамічная адукацыя і стаж працы ў падатковай ня менш за 5 гадоў.

Спэцыяліст у Міністэрстве энэргетыкі — 1215 рублёў

Міністэрства энэргетыкі шукае сабе кансультанта на заробак 1215 рублёў. Патрабаваньні шырокія: вышэйшая тэхнічная адукацыя, стаж працы па спэцыяльнасьці ня меней за 4 гады, веды ў заканадаўстве па ядзернай энэргетыцы, веданьне ангельскай мовы. Па сёньняшнім курсе такі заробак меншы за 500 даляраў — толькі 470.

Начальнік упраўленьня ў райвыканкаме — 1158 рублёў

Зэльвенскі райвыканкам Горадзенскай вобласьці шукае начальніка ўпраўленьня на заробак 1158 рублёў. Трэба мець адукацыю, а таксама ня менш за 5 гадоў стажу ў галіне будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Наймальнікі таксама разьлічваюць, што кандыдат будзе мець стаж працы ў дзяржаўных органах. Але заробак па сёньняшнім курсе ўжо меншы за 500 даляраў, толькі 450.

Галоўны дзяржаўны інспэктар у дэпартамэнце Мінпрацы — 1000 рублёў

Менскае гарадзкое ўпраўленьне Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Мінпрацы шукае галоўнага дзяржаўнага інспэктара на заробак у 1000 рублёў. Кандыдат мусіць мець вышэйшую тэхнічную адукацыю, ведаць закон аб ахове працы, офісныя праграмы, быць стрэсаўстойлівым і камунікабэльным.

А колькі зарабляюць іншыя

Паводле Белстату, сярэдні заробак у адукацыі за сьнежань мінулага году — 990 рублёў, у ахове здароўя — 1374 рублі. Калі паглядзець па вакансіях, заробак настаўніку прапануюць ад 400 да 700 рублёў, лекару — ад 500 да 1100, інжынэру — ад 800 да 1000.

Па большасьці сьвежых вакансій настаўніку прапануюць ад 400 рублёў. Гэта ў 3,7 раза меней, чым згаданаму вышэй ідэолягу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG