Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар Пуціна аб пратэстах 23 студзеня: «Выйшла мала людзей, шмат людзей галасуюць за Пуціна»


Дзьмітры Пяскоў на прэсавай канфэрэнцыі Ўладзіміра Пуціна, 17 сьнежня 2020
Дзьмітры Пяскоў на прэсавай канфэрэнцыі Ўладзіміра Пуціна, 17 сьнежня 2020

Прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў заявіў, што на акцыі 23 студзеня выйшла «мала людзей». Ён таксама назваў гэтыя мітынгі «незаконнымі», бо ўлады гарадоў іх не санкцыянавалі

«Вось цяпер будуць многія казаць, што на незаконныя акцыі выйшла шмат людзей. Не, выйшла мала людзей, шмат людзей галасуюць за Пуціна», — заявіў Пяскоў у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расея-1».

У якасьці аргумэнта ён згадаў галасаваньне за папраўкі ў расейскую Канстытуцыю летам 2020 году: «Калі лічбы супаставіць, то зразумееце, наколькі мала людзей удзельнічаюць у пратэстах».

Паводле ацэнак СМІ, у пратэстах у Маскве ўзялі ўдзел да 40 тысяч чалавек, паводле МУС — 4 тысячы. Паводле падлікаў «МБХ мэдыя», па ўсёй Расеі ў пратэстах удзельнічалі да 110 тысяч чалавек.

У інтэрвію «Расея-1» Пяскоў выказаўся і пра «палац Пуціна», расьсьледаваньне пра які разам з арыштам Аляксея Навальнага стала прычынай выхаду людзей на вуліцы. На яго думку, публікацыя не дае адказу на пытаньне, «чаму гэта прыпісваецца Пуціну».

«Пуцін нічога там ня робіць, у Пуціна няма палаца ў Геленджыку. Нам даўно ўжо стала вядома, што рыхтаваліся так званыя выкрыцьці, псэўдавыкрыцьці і інфармацыйныя атакі на прэзыдэнта. Яны ўсе маюць на мэце раскатурхаць сытуацыю. Яны не адпавядаюць рэчаіснасьці, гэта чыстая хлусьня», — заявіў Пяскоў.

Расьсьледаваньне Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра палац у Геленджыку па стане на 24 студзеня набрала ўжо больш за 79 мільёнаў праглядаў на YouTube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG