Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Попыт на нерухомасьць у Менску дасягнуў мінімуму за апошнія 7 гадоў


Рынак нерухомасьці, карыкатура
Рынак нерухомасьці, карыкатура

Як паведамілі экспэрты ў нерухомасьці, рэзкі абвал попыту на менскія кватэры напаткаў беларускі рынак пасьля 9 жніўня. Купля-продаж кватэр у IV квартале 2020 скарацілася больш як на 40% у параўнаньні з канцом 2019 году.

У Менску ў 2020 годзе заключылі 11 164 дамовы куплі-продажу кватэр, паведаміла Нацыянальнае кадастравае агенцтва, піша БелаПАН. Аналітыкі агенцтва нагадваюць, што меншая за гэту колькасьць была ў 2014 годзе — 11 134 дамовы.

Асобна ў IV квартале ў сталіцы правялі 2170 зьдзелак куплі-продажу, што на 22,7% менш, чым у ІІІ квартале 2020 году, і адразу на 40,4% меней за аналягічны пэрыяд 2019 году. IV квартал 2020 года паказаў найніжэйшы квартальны паказьнік у колькасьці ўгод за апошнія 6 гадоў. Ніжэйшае за гэта значэньне было ў І квартале 2015 году — 2052 дамовы.

Попыт на кватэры ў Менску да сярэдзіны 2020 году быў на досыць высокім узроўні, аднак у жніўні-верасьні рэзка скараціўся. На думку экспэртаў, гэта стала вынікам палітычнага крызісу і згортваньня крэдытаваньня.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні ў банкаўскай сыстэме паўстаў дэфіцыт рублёвай ліквіднасьці, узмацніліся дэвальвацыйныя чаканьні і назіраўся павышаны попыт на рублёвыя крэдыты з боку насельніцтва. Каб зьбіць яго, Нацбанк з 24 жніўня абмежаваў прапанову рублёвай ліквіднасьці камэрцыйным банкам і ўжо тройчы працягваў гэты мараторый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG