Павышаныя стаўкі падаходнага падатку, як паведамілі чыноўнікі, уведзены на два гады — да 1 студзеня 2023 года. «Указаная мера накіраваная на кансалідацыю даходаў бюджэту для барацьбы з COVID-19», — удакладнілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Прадстаўнікі беларускіх IT-кампаній, камэнтуючы магчымае павышэньне падаткаў, казалі, што «такія зьмены парушаць прынцып нязьменнасьці заканадаўства». «Стабільнасьць рэжыму ПВТ на працягу доўгіх гадоў — гэта наша галоўная каштоўнасьць. Гэтую каштоўнасьць мы кавалі гадамі і ня раз прадавалі замежным інвэстарам. Гэта рэпутацыя. Падняць падаткі часова азначае страціць рэпутацыю назаўжды, аб гэтым павінна падумаць Міністэрства фінансаў», — падкрэсьліваў юрыст Дзяніс Алейнікаў.
Таксама ў Беларусі з 1 студзеня былі паднятыя стаўкі падаткаў для тых, хто здае ў арэнду кватэры, дачы, гаражы і парковачныя месцы. Гэтыя рашэньні прымаюцца на мясцовых узроўнях, аднак у некаторых гарадах, у тым ліку Оршы і Полацку, падатак на здачу ў арэнду аднаго жылога памяшканьня за адзін раз паднялі больш чым на 40%.
Таксама ў Беларусі з 1 студзеня вырасла базавая велічыня аплаты працы, а разам з ёй вырасьлі выплаты, штрафы ды іншыя паказьнікі. Дакумэнт 2 студзеня быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.