Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцаў спыталі, што дапаможа эканоміцы. Адказалі: спрасьціць падаткі, спыніць палітычныя рэпрэсіі


Каля Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў, ілюстрацыйнае фота
Каля Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў, ілюстрацыйнае фота

Дасьледчы цэнтар «ІПМ» зладзіў апытаньне кіраўнікоў 211 беларускіх кампаніяў аб тым, як яны ацэньваюць магчымыя дзеяньні беларускіх уладаў: што палепшыць, а што пагоршыць эканамічную сытуацыю.

Паводле вынікаў апытаньня, якія апублікавалі ў Telegram-канале «Кастрычніцкага эканамічнага форуму», бізнэсоўцы лічаць, што эканамічную сытуацыю пагоршыць:

  • стварэньне буйных холдынгаў на базе дзяржаўных прадпрыемстваў і канцэрнаў;
  • жорсткі кантроль над цэнамі;
  • друк дадатковых грошай і раздача іх прадпрыемствам на мадэрнізацыю.

Варыянт «рэзка скараціць тэрміны падключэньня да электрасетак і іншай інфраструктуры» ў сярэднім палічылі нэўтральным — не дапаможа і не пашкодзіць. Бізнэсоўцаў прасілі выстаўляць варыянтам дзеяньня ўладаў ад 1 да 5 балаў (1 — вельмі пашкодзіць, 5 — вельмі дапаможа). Гэты варыянт набраў роўна 3.

Палепшыць сытуацыю, паводле апытаньня, наступнае:

  • маштабная прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў;
  • мараторый на праверкі кантрольных органаў на 3 гады;
  • забарона прывязкі ставак арэнды да валюты і адмена рэгуляваньня ставак арэнды дзяржаўнай нерухомасьці;
  • спыненьне адміністрацыйнага і крымінальнага перасьледу людзей за палітычныя погляды;
  • зьмяншэньне колькасьці падаткаў і спрашчэньне іх адміністраваньня пры захаваньні агульнай сумы падаткаў.

У аналізе вынікаў адзначаюць: ідэя маштабнай прыватызацыі набрала не нашмат больш за тры балы, такую сытуацыю можна інтэрпрэтаваць як «напэўна, ад прыватызацыі стала б крыху лепш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG