Пра гэта паведаміла, са спасылкай на свае крыніцы, газэта The Wall Street Journal.
Паводле выданьня ў апошнія дні Дональд Трамп размаўляў з паплечнікамі аб фармаваньні новай палітычнай партыі, каб аказваць уплыў на амэрыканскую палітыку пасьля сыходу зь Белага дома.
Ён, піша газэта, хацеў бы назваць новую палітычную арганізацыю Патрыятычнай партыяй.
У апошнія дні абвастрыліся адносіны Трампа з многімі лідэрамі Рэспубліканскай партыі. Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце Мітч Макконэл учора заявіў, што Трамп справакаваў забурэньні ў Капітоліі 6 студзеня.
Аднак апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што Трамп захоўвае папулярнасьць сярод значнай часткі шараговых прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі.
Белы дом адмовіў ад камэнтароў наконт плянаў стварэньня новай партыі.