На плякаты ў сувязі з гэтым трапіў папулярны заклік Don’t play with dictator! (Не гуляй з дыктатарам). У офіс Škoda Auto таксама перадалі зварот з просьбай байкатаваць сёлетні чэмпіянат, калі яго правядзеньне ня будзе перанесенае зь Беларусі.
Вядомая чэская марка аўтамабіляў на сёньня зьяўляецца чэскай умоўна. Škoda нядаўна стала часткай нямецкага канцэрну Volkswagen, і кіраўніком чэскай філіі прызначаны немец Томас Шыфар.
У чацьвер міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас напісаў у сваім твітары наступнае: «Кожны, хто сур’ёзна ўспрымае салідарнасьць зь Беларусьсю, ня можа сур’ёзна хацець, каб у цяперашняй сытуацыі тут праводзіўся чэмпіянат сьвету ў хакеі. Гэта было б найвялікшым піяр-падарункам Лукашэнку і разбуральным сыгналам для дэманстрантаў. Думаю, арганізатары гэта ўсьведамляюць».