Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная Рада паспрабуе атрымаць афіцыйную рэгістрацыю


 Прэсавая канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады. Зьлева направа: Павал Латушка, Марыя Калесьнікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі, Менск, 18 жніўня 2020
Прэсавая канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады. Зьлева направа: Павал Латушка, Марыя Калесьнікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі, Менск, 18 жніўня 2020

Каардынацыйная Рада па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу (КР) можа ў бліжэйшы час распачаць спробу афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі, нягледзячы на ​адкрыцьцё новых крымінальных справаў у дачыненьні да чальцоў Рады

Пра гэтую заяву прэсавага сакратара Рады Антона Раднянкова паведамляе БелаПАН.

Раднянкоў знаходзіцца на эміграцыі і зрабіў адпаведную заяву падчас відэастрыму ўчора.

«Дыскусіі ўнутры КР аб афіцыйнай рэгістрацыі або аб падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ішлі ад самага моманту стварэньня Рады. У бліжэйшы час мы паспрабуем, зьдзейсьнім чарговыя спробы зарэгістравацца. Тут пытаньне ў правільнай форме: будзе гэта грамадзкае аб’яднаньне або ўстанова. Але мы, натуральна, хочам працаваць у прававым полі», — сказаў Раднянкоў.

Паводле яго словаў, жаданьне працаваць у краіне легальна ў чальцоў прэзыдыюму КР існавала заўсёды, але ўлады гэтага баяцца, менавіта таму і заводзіліся крымінальныя справы.

Генэральная пракуратура распачала крымінальныя справы «па фактах стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім, фінансаваньня яго дзейнасьці з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Інфармацыю пра гэта прэсавая служба Генпракуратуры распаўсюдзіла 21 сьнежня.

У паведамленьні пералічваліся асобы, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы па гэтых абвінавачаньнях — гэта Сьвятлана Ціханоўская і чальцы прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады Марыя Калесьнікава, Максім Знак, Павал Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG