27 сьнежня беларусы ў розных гарадах выйшлі на традыцыйныя нядзельныя маршы ў сьвяточным настроі. Сёньня некаторыя ўдзельнікі акцый запускалі ў неба бел-чырвона-белыя балёнікі.
У адным зь мікрараёнаў Менску на дрэвах ужо зьявілася расьцяжка з навагоднімі віншаваньнямі, на ёй напісана: «З Новым годам! У год Быка без Пацука».
Бел-чырвона-белымі балёнікамі таксама сустрэлі з ізалятара на Акрэсьціна пасьля 7 сутак зьняволеньня фатографку «Нашай Нівы» Аляксандру Піліповіч-Сушчыц.
Таксама ў цэнтры Менску, на праспэкце Незалежнасьці сёньня заўважылі вершніка на белым кані з чырвонай гунькай.