Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Менска адказала на скаргу праваабаронцаў на катаваньні Вольгі Хіжынковай у турме


Вольга Хіжынкова пасьля 42 дзён зьняволеньня.
Вольга Хіжынкова пасьля 42 дзён зьняволеньня.

Улады адрэагавалі на заяву Міжнароднага камітэту ў расьсьледваньні катаваньняў у Беларусі аб праверцы ўмоваў утрыманьня «Міс Беларусь-2008» Вольгі Хіжынковай.

Адказ зь ведамства апублікавала арганізацыя «Прававая ініцыятыва».

Праваабарончыя арганізаці падалі заяву ў пракуратуру Менска з патрабаваньнем правесьці пракурорскую праверку па фактах катаваньняў у дачыненьні да Вольгі Хіжынковай і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Нягледзячы на публікацыі ў СМІ аб бесчалавечных умовах утрыманьня Вольгі, пракуратура пакінула заяву без разгляду па сутнасьці.

Абгрунтоўваючы гэта, начальнік аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Дзяніс Шапавалаў спаслаўся на адсутнасьць дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць паўнамоцтвы праваабаронцаў на прадстаўленьне інтарэсаў Хіжынковай.

Адказ з пракуратуры Менска на скаргу аб катаваньнях Вольгі Хіжынковай
Адказ з пракуратуры Менска на скаргу аб катаваньнях Вольгі Хіжынковай

«Маючы найшырэйшыя паўнамоцтвы пры наглядзе за выкананьнем законнасьці Шапавалаў, адказны за выкананьне заканадаўства, парушыў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь», артыкул 26 якога прадугледжвае праверку выкананьня заканадаўства на падставе паведамленьняў і іншых дадзеных аб парушэньні законнасьці.

У той час як сотні затрыманых у ЦІП і ІЧУ на Акрэсьціна трымаюць ва ўмовах, прыраўнаваных да катаваньняў, пракуратура горада Менска бязьдзейнічае пры атрыманьні адпаведных заяваў», — робяць выснову праваабаронцы.

Вольга Хіжынкову затрымалі падчас мірнай акцыі 8 лістапада і заставалася ў зьняволеньні 42 дні. Пасьля вызваленьня яна расказала пра шматлікія факты зьдзекаў і катаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG