Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы патрабуюць у пракурора Менску наведаць Вольгу Хіжынкову ў турме


Вольга Хіжынкова на «Маршы герояў». Менск, 13 верасьня.
Вольга Хіжынкова на «Маршы герояў». Менск, 13 верасьня.

Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі ў асобе беларускіх праваабарончых арганізацый падаў заяву ў пракуратуру гораду Менска з патрабаваньнем правесьці пракурорскую праверку па фактах катаваньняў Вольгі Хіжынковай і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Заяву падпісалі праваабарончыя арганізацыі:

  • «Прававая ініцыятыва»,
  • «Human Constanta»,
  • «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар»,
  • «Зьвяно»,
  • «Прававая дапамога насельніцтву»,
  • «Цэнтар па прасоўваньні правоў жанчын».

Юрысты, спасылаючыся на шматлікія публікацыі ў СМІ, пералічваюць храналёгію перасьледу і катаваньні ў дачыненьні да Вольгі: неаказаньне мэдыцынскай дапамогі, холад у камэры, прападаньне зь перадачы шампуню супраць вошай, а таксама знаходжаньне без зубной пасты, шчоткі, ручнікоў і зьменнай бялізны 4 дні з моманту затрыманьня.

Праваабаронцы адзначаюць, што падобныя дзеяньні зьяўляюцца перасьледам за палітычныя погляды і парушэньнем права на мірныя сходы і выказваньне думкі. Любое пазбаўленьне волі за мірную рэалізацыю правоў чалавека зьяўляецца адвольным, яно парушае права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць.

У рамках праверкі праваабаронцы патрабуюць ад пракуратуры наведаць Вольгу, а таксама:

  • запатрабаваць запісы відэакамэр з калідораў і камэры, дзе Хіжынкова знаходзілася і знаходзіцца, а таксама ўнутранага дворыка;
  • запатрабаваць зьвесткі аб аказаньні мэдыцынскай дапамогі, а таксама аб фактах звароту супрацоўнікаў ЦІП ў Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі;
  • запатрабаваць зьвесткі аб санітарна-эпідэміялягічных захадах, якія праводзяцца, у тым ліку пад кіраўніцтвам Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG