Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны тэлеканал апублікаваў выступ блогера, які апраўдвае гвалт сілавікоў і «нават ліквідацыю» пратэстоўцаў


Праўладны мітынг
Праўладны мітынг

Дзяржаўны тэлеканал СТВ апублікаваў відэа блогера Аляксея Голікава, у якім ён выказваецца аб гвалце сілавікоў над пратэстоўцамі:

«Удары гумовымі палкамі, захопы, блякаваньне і нават ліквідацыя. Усе дзеяньні сілавікоў былі накіраваныя на драбненьне і блякаваньне разбуральнай сілы натоўпу», — апраўдвае Голікаў гвалт сілавікоў у эфіры «Сталічнай тэлевізіі».

39-гадовы Голікаў рэгулярна запісвае ролікі з крытыкай апазыцыі, праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ды іншых апанэнтаў улады. Ён індывідуальны прадпрымальнік у сфэры рэклямы, які цяпер вырашыў прысьвяціць сябе журналістыцы.

Раней некалькі берасьцейцаў падалі заяву на праўладнага блогера, апісаўшы правапарушэньні зь ягонага боку. Таксама дадалі спасылкі на відэатрансьляцыі. «Аўтар ютуб-каналу Аляксей Голікаў браў удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Пры тым, што ён не зьяўляецца акрэдытаваным журналістам», — спасылаецца на заяву «Эўрарадыё».

На думку заяўнікаў, у дзеяньнях блогера таксама прысутнічае паклёп на іншых грамадзянаў.

«Голікаў абвінавачвае чалавека ў тым што той „абкураны“ і „відавочна ў нецьвярозым стане“, ня маючы ў наяўнасьці дакумэнтальна пацьверджаных фактаў. Такім чынам, у роліку адбываецца распаўсюд загадзя лжывых зьвестак, якія няславяць іншую асобу», — камэнтуюць заяўнікі іншае відэа.

Пракуратура Берасьцейскай вобласьці накіравала заяву ў аддзел унутраных спраў Ленінскага раёну Берасьця. У выніку ні па адным з фактаў Голікаў ня быў прыцягнуты да адказнасьці.

«Довады, выкладзеныя ў звароце, не знайшлі свайго пацьвярджэньня», — адказаў намесьнік начальніка аддзелу Мікалай Самасюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG