Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Кангрэсу ЗША ўзгаднілі 900 мільярдаў даляраў дапамогі эканоміцы ў сувязі з пандэміяй


Лідэры Кангрэса ЗША ўзгаднілі плян на амаль 900 мільярдаў даляраў дапамогі эканоміцы, пацярпелай ад пандэміі каранавірусу.

Пасьля некалькіх месяцаў няўдалых перамоваў лідэры Сэнату і Палаты прадстаўнікоў заявілі 20 сьнежня, што нарэшце дасягнулі двухпартыйнага пагадненьня аб пакеце падтрымкі, які атрымае дастаткова галасоў ад дэмакратаў і рэспубліканцаў у абедзьвюх палатах Кангрэсу.

Заканадаўства яшчэ ў стадыі распрацоўкі, але, верагодна, яно будзе прагаласаванае 21 сьнежня. Кангрэс плянуе аб’яднаць гэтую падтрымку з законапраектам аб фінансаваньні ўраду ЗША на 1,4 млрд даляраў на 2021 фінансавы год.

Пагадненьне аб дапамозе забясьпечыць 600 даляраў прамых выплатаў для многіх людзей ды 300 даляраў на тыдзень дадатковай дапамогі ў часовым беспрацоўі. Яно таксама выдзяляе сотні мільярдаў даляраў дадатковай дапамогі малому бізнэсу і забясьпечвае фінансаваньне вакцынацыі, адукацыі, догляду за дзецьмі і дапамогі ў аплаце арэнды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG