Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Папека, фігурант крымінальнай справы «за карагод», уручыў сваю «Мядовую прэмію» пасьля допыту


«Мядовая прэмія», архіўнае фота 2015 году
«Мядовая прэмія», архіўнае фота 2015 году

16 кіляграмаў мёду ад Міколы Папекі атрымаў паэт і перакладнік Мікола Аляхновіч за зборнік «Вясновы роздум». Кніга выйшла сёлета ў берасьцейскім выдавецтве «Альтэрнатыва».

Уручэньне сёлетняй «Мядовай прэміі» адбывалася ў нязвыклым антуражы, адзначае «Новы час».

Яе заснавальнік, паэт і пчаляр Мікола Папека зь вёскі Лінова пад Пружанамі, адсядзеў двое содняў у берасьцейскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Ён падазраваны паводле крымінальнай справы за карагод, які 13 верасьня пратэстоўцы зладзілі на скрыжаваньні праспэктаў Машэрава і Касманаўтаў у Берасьці.

16 сьнежня спадар Папека сумясьціў уручэньне прэміі і допыт у Сьледчым камітэце.

Сёлета «Мядовая прэмія» уручалася ў 19-ы раз і ўжо мае ранг міжнароднай — у 2013 годзе 16 кіляграмаў мёду паехалі ва Ўкраіну да валынскай паэткі Ніны Горык.

Сёлетні ляўрэат Мікола Аляхновіч вядомы як шматгадовы дэкан філялягічнага факультэту Берасьцейскага ўнівэрсытэту са ступеньню кандыдата філялягічных навук. Ён аўтар трох кніг паэзіі і кнігі перакладаў з польскай, вугорскай, украінскай і ресейскай моваў.

Мікола Аляхновіч — старшыня берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG