Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Папеку, паэта і заснавальніка «Мядовай прэміі», затрымалі ў крымінальнай справе


Мядовая літаратурная прэмія-2016 у Берасьці, ляўрэатам якой стаў пісьменьнік зь Пінску Павал Ляхновіч. На фота (зьлева направа): Мікола Пракаповіч, Павал Ляхновіч і Мікола Папека. Берасьце, 28 лютага 2016 году.
Мядовая літаратурная прэмія-2016 у Берасьці, ляўрэатам якой стаў пісьменьнік зь Пінску Павал Ляхновіч. На фота (зьлева направа): Мікола Пракаповіч, Павал Ляхновіч і Мікола Папека. Берасьце, 28 лютага 2016 году.

У вёсцы Лінова Пружанскага раёну затрымалі паэта, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, заснавальніка штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі» Міколу Папеку.

Як паведамляе рэгіянальны берасьцейскі сайт 1reg.by, раніцай у панядзелак міліцыянты завезьлі яго ў Берасьце, у ізалятар часовага ўтрыманьня.

Папека затрыманы ў крымінальнай справе; у якой менавіта, пакуль невядома.

Пазней інфармацыю пра затрыманьне пацьвердзілі і ў Праваабарончым цэнтры «Вясна».

«Па „крыміналцы“ затрыманы. У сераду можна перадачу перадаць з 10 да 12. Знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця. Па якім эпізодзе, невядома пакуль... Ідзе поўнамаштабны наступ на свядомасьць усіх, каб тыя спынілі свае грамадзкія дзеяньні, каб памяняць нешта ў гэтай краіне», — заявіў з гэтай нагоды праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.

Ад сяброў Міколы Папекі вядома, што зь ім працуе адвакат, які абяцаў паінфармаваць сваякоў паэта пра ягоны стан і ягоную справу.

Мікола Папека — беларускі паэт, пчаляр. Жыве на Пружаншчыне. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі». Гэта ўнікальная прэмія для літаратараў Берасьцейскай вобласьці, пераможца якой атрымлівае пуд мёду зь Міколавага пчальніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG