Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 хвілін практыкаваньняў у дзень могуць дапамагчы справіцца з наступствамі сядзеньня ў часы пандэміі


Раней лічылася, што мінімальная фізычная нагрузка для захаваньня фізычнай актыўнасьці і даўгалецьця складала прыкладна 35 хвілін у дзень хуткай хады ці іншых ўмераных заняткаў, піша The New York Times.

Згодна з новым дасьледаваньнем таго, як бязьдзейнасьць і фізычныя практыкаваньні ўплываюць на працягласьць жыцьця, хада ня менш за 11 хвілін у дзень можа зьменшыць непажаданыя наступствы для здароўя ад доўгага сядзеньня.

Гэта асабліва актуальна ў часы карантыну па ўсім сьвеце і пераходу на дыстанцыйную працу і навучаньне.

Дасьледаваньне, заснаванае на аб’ектыўных дадзеных дзясяткаў тысяч людзей аб тым, як яны праводзяць свае дні, паказала, што тыя, хто вядзе самы маларухомы лад жыцьця, сутыкаюцца з высокай рызыкай памерці маладымі. Але калі людзі ўстаюць і рухаюцца, яны істотна зьніжаюць гэтую пагрозу. Нават калі дагэтуль яны рухаліся мала.

Для большасьці людзей доўгае сядзеньне — звычайная справа, асабліва цяпер, калі мы сутыкаемся з дзьвюма праблемамі: абмежаваньнямі, зьвязанымі з COVID-19, і кароткімі халоднымі зімовымі днямі. Нядаўнія дасьледаваньні паводзін людзей з пачатку пандэміі паказалі, што большасьць з нас менш трэніруецца і больш сядзіць, чым год таму.

Нядзіўна, што такі фізычны супакой можа мець доўгатэрміновыя наступствы для здароўя. Шмат якія мінулыя эпідэміялягічныя дасьледаваньні паказалі сувязь паміж сядзеньнем і сьмяротнасьцю. У цэлым, у гэтых дасьледаваньнях людзі, прыкаваныя да канапы, былі значна больш схільныя да заўчаснай сьмерці, чым актыўныя людзі.

Але наколькі актыўным павінен быць чалавек, калі ён спадзяецца зьмякчыць недахопы сядзеньня, застаецца незразумелым. Напрыклад, калі вы сядзіце восем гадзін на працы, а затым паўгадзіны шпацыруеце ўвечары, ці азначае гэта, што вы выконваеце стандартную рэкамэндацыю — каля 30 хвілін практыкаваньняў у дзень, і ці дастаткова гэтага руху, каб ліквідаваць большасьць рызыкаў для здароўя?

Некаторыя мінулыя дасьледаваньні паказалі, што адказ адмоўны. Адно дасьледаваньне, праведзенае ў 2016 годзе з удзелам больш мільёна чалавек, паказала, што мужчынам і жанчынам неабходна умерана трэніравацца на працягу 60-75 хвілін у дзень, каб паменшыць непажаданыя эфэкты сядзеньня.

Вынікі новага дасьледаваньня былі апублікаваныя на мінулым тыдні ў спэцыяльным выпуску British Journal of Sports Medicine, прысьвечаным абноўленым рэкамэндацыям Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя ў галіне фізычнай актыўнасьці.

Навукоўцы сабралі высновы дзевяці нядаўніх дасьледаваньняў, у якіх удзельнічалі амаль 50 000 мужчын і жанчын сярэдняга і старэйшага веку, якія жывуць у Эўропе і ЗША. З дапамогай аксэлеромэтраў навукоўцы выявілі, што большасьць добраахвотнікаў сядзелі ў сярэднім каля 10 гадзін у дзень і хадзілі ў сярэднім усяго па дзьве-тры хвіліны.

Затым навукоўцы правяралі рэгістры сьмерцяў на працягу прыкладна дзесяці гадоў. Аказалася, што людзі, якія ўваходзяць у верхнюю траціну паводле працягласьці сядзеньня і ніжнюю траціну паводле актыўнасьці, маюць прыкладна на 260 адсоткаў большую верагоднасьць заўчаснай сьмерці.

Людзі ж у сярэдняй траціне паводле актыўнасьці, якія ўмерана трэніраваліся на працягу прыкладна 11 хвілін у дзень, мелі значна меншую верагоднасьць заўчаснай сьмерці ў параўнаньні з маларухомымі, нават калі ўсе яны належалі да групы максымальнага сядзеньня.

Працягваючы аналізаваць лічбы і лад жыцьця ўдзельнікаў, дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што аптымальны час для фізычнай актыўнасьці і даўгалецьця, верагодна, складае прыкладна 35 хвілін у дзень хуткай хады ці іншых памяркоўных відаў дзейнасьці. Менавіта гэтыя нагрузкі прыводзяць да значнага статыстычнага паляпшэньня працягласьці жыцьця, незалежна ад таго, як шмат гадзін хтосьці сядзеў.

Але вынікі пераканаўча паказваюць, што, калі мы сядзім увесь дзень, як гэта робяць многія, мы павінны імкнуцца ўставаць і рухацца, — кажа Ўльф Экелунд, прафэсар эпідэміялёгіі і фізычнай актыўнасьці Нарвэскай школы спартыўных навук у Осла, які кіраваў новым дасьледаваньнем. — Хуткая хада — выдатнае практыкаваньне з памяркоўнай інтэнсіўнасьцю, усяго за паўгадзіны (або нават менш) яна можа дапамагчы падоўжыць жыцьцё".

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG