Студэнта чацьвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 99 дзён адміністрацыйнага арышту, паведаміў Tut.by. Сёмы запар прысуд яму вынесьлі 11 сьнежня. Судзілі яго за ўдзел у пратэсьце 11 кастрычніка.
Яна Салановіча затрымалі 1 лістапада на мірным маршы ў Курапаты. Паводле маці, у Партызанскім РУУС на допыце ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах.
З таго часу Ян на Акрэсьціна, а судзьдзі дадаюць яму новыя і новыя тэрміны арышту.
- 2 лістапада — 12 дзён
- 5 лістапада — 15 дзён
- 10 лістапада — 15 дзён
- 18 лістапада — 15 дзён
- 26 лістапада — 14 дзён
- 3 сьнежня — 14 дзён
- 11 сьнежня — 14 дзён
Маці лічыць, што ў справах няма ніякіх доказаў, апроч прызнаньня сына. Яна сказала, што за ўвесь час не атрымала ад сына ніводнага ліста.
30 лістапада беларускія праваабаронцы прызналі Яна Салановіча палітвязьнем.