Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плянавую дапамогу спынілі і паліклінікі Горадні


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У сувязі зь неспрыяльнай эпідсытуацыяй для дапамогі пацыентам з каранавірусам і кантактным асобам у Горадні спынілі плянавую дапамогу ў паліклініках. Пра гэта паведаміла мясцовая тэлевізія.

Лекараў-спэцыялістаў, акрамя траўматолягаў і хірургаў, перавялі дапамагаць хворым з тэмпэратурай і падазрэньнем на COVID-19.

Напярэдадні плянавую дапамогу ў дарослых паліклініках спынілі ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG