Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паліклініках Менску спынілі плянавую дапамогу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 4 сьнежня у паліклініках нельга трапіць на прыём да лекараў-спэцыялістаў. Усіх іх перавялі дапамагаць хворым з тэмпэратурай і падазрэньнем на COVID-19.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

  • Траўматолягі і хірургі будуць аказваць экстраную дапамогу пацыентам.
  • Вы́клікаць лекара на дом можна да 18-й гадзіны.
  • Студэнтаў-мэдыкаў БДМУ перавялі на поўную занятасьць у паліклініках.
  • Цяжарным жанчынам скарацілі колькасьць наведваньняў кансультацый.
  • Людзям сталага веку, з хранічнымі хваробамі ці абмежаванавымі магчымасьцямі раюць выклікаць лекара на дом.
  • Першы прыём пацыентаў з хваробамі эндакрыннай сыстэмы будуць праводзіць у эндакрыналягічным дыспанспэры, зьвесткі для ільготных рэцэптаў адтуль перададуцуь у паліклінікі. Для такіх хворых будуць праводзіць штодзённыя простыя лініі па тэлефоне і кансультаваць дыстанцыйна.

Паводле афіцыйнай статыстыкі міністэрства, узровень хворнасьці на COVID-19 у Беларусі меншы, чым у суседніх краінах. Трэцяга сьнежня зафіксавалі 1701 новы выпадак. Гэта 1 чалавек на 5,5 тысячы насельніцтва.

У суседніх краінах прапорцыі такія:

  • 1 на 1,1 тысячы ў Літве,
  • 1 на 2,8 тысячы ў Польшчы і Латвіі,
  • 1 на 3,3 тысячы ва Ўкраіне,
  • 1 на 5,1 тысячы ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG