Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы баец «Алмазу» сказаў пра затрыманьне супрацоўнікаў КДБ, якія абнародавалі аўдыё чыноўнікаў


Ігар Макар
Ігар Макар

Былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар у эфіры тэлеканалу «Белсат» сказаў, што літаральна днямі затрымалі чатырох супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, якія абнародавалі аўдыё тэлефонных размоў атачэньня Лукашэнкі.

Паводле яго, усе чатыры затрыманыя працавалі ў апэратыўна-тэхнічным аддзеле КДБ, які займаецца праслухоўваньнем высокіх чыноўнікаў. Макар спаслаўся на сваю крыніцу ў КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG