Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў пра «ашалелыя паводзіны Польшчы і краін Балтыі» ў дачыненьні да Беларусі


Лукашэнка выступае на мітынгу сваіх прыхільнікаў ў Менску 16 жніўня 2020 году.
Лукашэнка выступае на мітынгу сваіх прыхільнікаў ў Менску 16 жніўня 2020 году.

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што Польшча і краіны Балтыі вядуць мэтанакіраваную дэструктыўную палітыку ў дачыненьні да Рэспублікі Беларусь, інфармуе ТАСС.

Такую заяву Лукашэнка зрабіў сёньня на саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), які праходзіць у рэжыме відэаканфэрэнцыі.

«Асабліва зьвяртае на сябе ўвагу літаральна ашалелыя паводзіны Польшчы і краін Балтыі супраць Беларусі, — сказаў Лукашэнка. — Прычым мы выразна бачым, што іх дзеяньні забясьпечваюць рэалізацыю ўласных інтарэсаў і накіраваныя на павышэньне сваёй значнасьці ў Эўразьвязе. І я хачу, каб пра недастойныя і бессаромны паводзіны палітыкаў пачулі простыя людзі гэтых суседніх з намі краін».

Лукашэнка заявіў, што Беларусь сёлета адчувае на сабе «адкрытае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы, у тым ліку праз правакаваньне грамадзянскай незадаволенасьці». «Нам прама прапануецца памяняць уладу, законы і сацыяльныя арыенціры. У адваротным выпадку пагражаюць задушыць санкцыямі, разбурыць эканоміку і інфраструктуру, зьмяніць маральныя асновы нашага грамадзтва. Цяпер ужо няма сумненьняў, што на кану стаялі і да гэтага часу стаяць грамадзянскі мір і цэласнасьць Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусі прапануюць памяняць уладу, законы і сацыяльнае арыентаваньне «з асаблівай формай цынічнасьці». «Ужо нават не хаваюцца гэтыя прапановы за нейкія дыпляматычна фармулёўкі. Многія ўжо зразумелі, што сьвет ужо ня будзе такім, якім ён быў год ці два гады таму. А ўжо тым больш, якім мы яго сабе ўяўлялі», — сказаў на заканчэньне Лукашэнка.

Таксама ў сваёй прамове ён казаў пра «падвойныя стандарты Захаду», пра «вайсковую прысутнасьць ЗША і NATO каля заходніх межаў АДКБ» і заклікаў «нарошчваць узаемадзеяньне краінаў АДКБ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG