Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска з Масквы нечакана даведалася, што яна — унучка слуцкага паўстанца. ВІДЭА


Язэп Сукала
Язэп Сукала

Маскоўская настаўніца беларускага паходжаньня Вера Баркоўская выпадкова даведалася, што расстраляны ў 1937 годзе яе дзед — сябра «Маладняка» паэт Язэп Сукала — браў удзел у слуцкіх падзеях 1920 году і быў байцом Першай Слуцкай брыгады.

Беларуска з Масквы аказалася ўнучкай слуцкага паўстанца
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:46 0:00

Вера Баркоўская нарадзілася, вучылася і працавала ў Менску. У 1994 годзе па сямейных абставінах пераехала ў Маскву. Паходзіць з дынастыі настаўнікаў і выкладчыкаў. У 20–30-я гады ХХ стагодзьдзя яе дзед і бабуля былі выкладчыкамі беларускай мовы.

Вера Баркоўская (з плякатам у цэнтры) на пікеце каля амбасады Беларусі ў Маскве
Вера Баркоўская (з плякатам у цэнтры) на пікеце каля амбасады Беларусі ў Маскве

* * *

Язэп Сукала нарадзіўся 29 сьнежня 1900 году ў вёсцы Гулевічы на Случчыне. Паэт, настаўнік. Шараговы баец Першай Слуцкай брыгады ў лістападзе-сьнежні 1920 году. Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. У 20-я гады быў сябрам літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». Арыштаваны 30 траўня 1929 г. і асуджаны на 3 гады канцлягераў. Чарговы раз арыштаваны ў 1936 або ў 1937 годзе. 23 верасьня 1937 году расстраляны ў менскай унутранай турме НКВД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG