На гэтыя пытаньні аглядальніка Свабоды Юрыя Дракахруста адказвае расейскі апазыцыйны палітык, былы намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Уладзімір Мілоў.
Мілоў
- Сьвятлана Ціханоўская ў складанай сытуацыі, ёй патрэбныя нейкія прарывы, яна спрабуе розныя варыянты вырашэньня
- У Пуціна шмат у чым знаходзяцца ключы ад беларускай сытуацыі. Галоўны фактар — гэта самі беларусы, але пазыцыя Пуціна мае велізарнае значэньне
- Вельмі складана разьлічваць атрымаць нейкія вынікі ад размовы з Пуціным
- Ён вельмі спрактыкаваны маніпулятар, што праявілася б у размове з такім ня вельмі вопытным чалавекам, як Сьвятлана Ціханоўская
- З Масквы Лукашэнку паступаюць сыгналы, што нейкае ўрэгуляваньне патрэбнае
- Пуцін хутчэй ня будзе размаўляць зь Ціханоўскай, хаця гэта і ня выключана
- Але калі гэта адбудзецца, то гэта будзе авечка супраць нават ня воўка, а супраць дыназаўра
- Пуцін ня хоча ўкладацца ў рэжым Лукашэнкі, у першую чаргу фінансава
- У Крамлі вельмі незадаволеныя Лукашэнкам, яны ў будучыні ня бачаць яго кіраўніком Беларусі
- Безумоўна, Лукашэнка «кіне» Крэмль
- Заява Лукашэнкі пра сыход пасьля канстытуцыйнай рэформы павінна натхніць беларусаў як паказьнік эвалюцыі яго рыторыкі
- Яшчэ адна перамога дэмакратыі над дыктатарам — гэта яшчэ адзін удар па Пуціну, нават калі ён сам паспрыяе сыходу Лукашэнкі
- Пуцін бачыць на шэрагу прыкладаў, што ўтрымліваць кантроль над тэрыторыяй пры дапамозе акупацыйных сілаў вельмі складана
- У Беларусі паўстала ўся краіна, у Крамлі ад гэтага ў шоку, каб утрымаць Лукашэнку, ім давядзецца ўводзіць акупацыйную сілу, супраць якой будуць усе
- Пуцін ня хоча пасылаць экспэдыцыйны корпус
- Пуцін заўсёды выбірае варыянт, які не патрабуе вялікіх выдаткаў і рэсурсаў
- Канстытуцыйная рэформа — гэта ўлюбёны прыём усіх дыктатараў, калі вы хочаце захаваць уладу, нічога асабліва не памяняўшы
- Мяркую, што кастынг пераемнікаў Лукашэнкі ў Маскве ішоў яшчэ да выбараў
- Я мяркую, што Бабарыка задаволіў бы Пуціна абсалютна на пасадзе прэзыдэнта Беларусі
- Прозьвішча Мясніковіча часта прыгадвалася ў гэтых абмеркаваньнях
- Лукашэнка хоча мець права вэта на прапановы пераемніка з боку Масквы.