Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпускнікі і выкладчыкі просяць адміністрацыю экалягічнага інстытуту БДУ не рэпрэсаваць студэнтаў і адмовіцца ад ідэалягічных дысцыплін


Страйк студэнтаў БДУ, 26 кастрычніка 2020
Страйк студэнтаў БДУ, 26 кастрычніка 2020

Выпускнікі і выкладчыкі Міжнароднага дзяржаўнага экалягічнага інстытуту імя Сахарава БДУ зьвярнуліся да кіраўніцтва сваёй alma mater у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі.

Яны просяць:

  • устрымацца ад дысцыплінарных мер у дачыненьні да студэнтаў, якія былі затрыманыя альбо арыштаваныя праз сваю грамадзянскую пазыцыю,
  • адмовіцца ад адукацыйных дысцыплін ідэалягічнага характару, такіх як «Ідэалёгія беларускай дзяржавы»,
  • ня ўдзельнічаць у «прымусовых мерапрыемствах па падтрымцы ўяўнай легітымнасьці Лукашэнкі»,
  • данесьці да кіраўніцтва Міністэрства адукацыі думку аб неабходнасьці шырокага грамадзкага дыялёгу.

Пад зваротам 56 подпісаў.

Міжнародны дзяржаўны экалягічны інстытут імя Сахарава — структурнае падразьдзяленьне БДУ, рыхтуе высокакваліфікаваныя кадры па спэцыяльнасьцях экалягічнага кірунку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG