Славуты расейскі сьпявак Андрэй Макарэвіч падтрымаў беларусаў, якія дамагаюцца справядлівых выбараў і спыненьня гвалту.
«Сябры мае, я вельмі жадаю вам трываласьці, мужнасьці і сілы. Вы пераможаце. Вы ўжо перамаглі, проста гэта яшчэ ня так заўважна. Я з вамі», — сказаў Макарэвіч.
Свой зварот Андрэй Макарэвіч суправадзіў песьняй «Зона» з апошняга альбома «Машины времени» — «В метре», які выйшаў 6 лістапада.
Акцыю «Жыве Беларусь» запусьціў «Міжнародны онлайн-фэстываль». Зь верасьня да яе далучыліся 16 музыкаў і калектываў з Расеі, Украіны і іншых краін.