Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў сябра мастака і дызайнэра, сьпявак Андрэй Макарэвіч.
«У Беларусі робіцца нешта неймавернае. Людзей зьбіваюць, калечаць, кідаюць за краты — сотнямі кожны дзень. Уладзімір Цэсьлер вымушаны быў зьехаць з краіны. Сёньня ён выстаўляе на продаж сваю працу каб сабраць сродкі для падтрымкі дзеячаў культуры, якія трапілі ў бяду (а іх нямала)», — напісаў ён.
В Беларуссии творится что-то немыслимое. Людей избивают, калечат, бросают за решётку - сотнями каждый день. Владимир...
Posted by Андрей Макаревич on Friday, November 13, 2020
21 жніўня вядомы мастак і дызайнэр Уладзімер Цэсьлер вымушаны быў зьехаць зь Беларусі і пераехаў у Кіеў.
«Пагрозаў не было, але, як толькі я выклаў свой апошні пост са свастыкай, сказалі схавацца. Не казалі, што мне нехта пагражае, але сказалі: „Ты што, хочаш, каб цябе ўкачалі ў асфальт?“ Усе пачалі прапаноўваць дапамогу. І я, не чакаючы, пераехаў цяпер у іншае месца, тут недалёка», — сказаў ён тады карэспандэнту Свабоды.