У Варшаве адбыліся бойкі з паліцыяй падчас акцыі, прысьвечанай Дню незалежнасьці Польшчы. Акцыю «Марш Незалежнасьці» штогод арганізуюць польскія нацыяналісты.
Сёлета мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі забараніў акцыю ў сувязі з пандэміяй, яго рашэньне падтрымаў суд.
Нягледзячы на гэта, некалькі тысяч радыкальна настроеных заўзятараў і актывістаў нацыяналістычных арганізацый паспрабавалі зладзіць шэсьце.
У бок паліцыянтаў удзельнікі шэсьця кідалі камяні і фаеры. У выніку загарэлася адна з кватэраў, куды трапіў фаер. Удзельнікі шэсьця блякавалі дарогу, не дазваляючы праехаць карэтам хуткай дапамогі.
У адказ паліцыя ўжыла пярцовы аэразоль і ў некаторых выпадках гладкаствольную зброю.