Яўгена Шапчыца затрымалі 8 лістапада ў цэнтры Менску.
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34).
Суд адбыўся праз 4,5 гадзіны пасьля таго, як скончыліся 72 гадзіны ад моманту затрыманьня, гэта парушэньне закону.
Яўгена ўтрымлівалі пад вартай у турме ў Жодзіне, у дзень суду яго перавезьлі ў Менск, у ізалятар на Акрэсьціна.
Судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Марына Ярохіна прызнала Яўгена Шапчыца вінаватым і пакарала 15 суткамі арышту.