Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштам за акцыю салідарнасьці ў Менску пакаралі яшчэ аднаго лекара


Машына хуткай дапамогі падчас разгону акцыі пратэсту ў Менску. 18 кастрычніка.
Машына хуткай дапамогі падчас разгону акцыі пратэсту ў Менску. 18 кастрычніка.

Як паведамляе тэлеграм-канал супольнасьці лекараў «Белыя халаты», 11 лістапада асудзілі на 8 дзён арышту Арцёма Шагіева, лекара, кіраўніка зьмен падстанцыі № 4 хуткай мэдыцынскай дапамогі Менску.

Вядома, што адбываць арышт ён будзе ў турме ў Жодзіна.

9 лістапада суд у Менску асудзіў на 13 дзён арышту вядучага навуковага супрацоўніка аддзяленьня ўралёгіі РНПЦ анкалёгіі і радыялёгіі Аляксандара Мініча.

Яго затрымалі разам з 50 мэдыкамі, якія 7 лістапада спрабавалі арганізаваць акцыю салідарнасьці ў Менску, але іх затрымалі адразу пасьля таго, як выйшлі да 1-й клінічнай лякарні.

Лекара-анколяга Менскага гарадзкога анкалягічнага дыспансэру Сьвятлану Дабрыян асудзілі на 13 сутак. Арыштам таксама пакаралі лекара-траўматоляга Ігара Чанцава — на 15 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG