Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы ўварваліся ў будынак ураду Армэніі


Удзельнікі пратэсту супраць спыненьня вайны ў Нагорным Карабаху ўварваліся ў будынак ураду Армэніі, прарваўшы паліцэйскі кардон.

Трансляцыю вядзе агенцтва «Навіны Армэніі».

Некалькі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры гораду, пратэстуючы супраць шэрагу пунктаў у заяве аб спыненьні вайны ў Карабаху, якое падпісаў прэм’ер-міністар краіны Нікол Пашыньян разам з прэзыдэнтамі Азэрбайджану Ільхамам Аліевым і Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Як паведамляе карэспандэнт «Навіны Армэніі», на вуліцах, прылеглых да будынка ўраду, сканцэнтраваны вялікія сілы паліцыі.

  • Пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў на тэрыторыі непрызнанай рэспублікі Нагорны Карабах было падпісана ўвечары ў панядзелак. Згодна зь ім Азэрбайджан адновіць кантроль над усімі тэрыторыямі краіны, якія не ўваходзілі ў склад Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласьці, над часткай тэрыторыі непрызнанай рэспублікі Нагорны Карабах, у рэгіён будуць уведзеныя замежныя міратворцы.
  • Нагорны Карабах і прылеглыя да яго раёны Азэрбайджану з пачатку 1990-х гадоў знаходзіліся пад кантролем армянскага боку. У канцы верасьня Азэрбайджан пачаў наступ з мэтай вярнуць тэрыторыі. Азэрбайджанскія войскі занялі шэраг раёнаў па пэрымэтры Нагорнага Карабаху і частку тэрыторыі самой непрызнанай рэспублікі, у тым ліку горад Шуша.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG