Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі вырашылі стварыць «амбасаду незалежнай беларускай культуры»


Скульптура «Odvaha» на плошчы ў Брне
Скульптура «Odvaha» на плошчы ў Брне

У памяшканьні тэатру «Husa na provázku» ў горадзе Брно будзе створана «амбасада незалежнай беларускай культуры». Такую ініцыятыву на мінулым тыдні зацьвердзіла кіраўніцтва гораду.

Горад хоча такім чынам падтрымаць грамадзян Беларусі ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю, паведамляе сайт рэгіянальнага радыё ў Брне, другім па колькасьці жыхароў горадзе Чэхіі. «Амбасада» адкрыецца сымбалічна 17 лістапада, калі чэхі ўспамінаюць «аксамітную рэвалюцыю». Акрамя культурных захадаў, амбасада таксама плянуе інфармаваць пра палітычныя падзеі ў Беларусі.

«У наступным годзе гэта будзе, напрыклад, акцыя „Дзень Беларусі“ або лісты чэскіх прадстаўнікоў грамадзкага і культурнага жыцьця беларускім палітвязьням. Мы хочам перадаваць інфармацыю непасрэдна зь Беларусі праз сацыяльныя сеткі для жыхароў Чэхіі, каб яны ведалі, што там адбываецца», — адзначыў дэпутат гарадзкой рады Брна Марэк Фішэр зь Пірацкай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG