Лінкі ўнівэрсальнага доступу

231 чалавека зрабілі падазраваным у крымінальнай справе за нядзельны марш. Найважнейшае за 2 лістапада


Марш пэнсыянэраў, Менск, 2 лістапада 2020
Марш пэнсыянэраў, Менск, 2 лістапада 2020

Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што падазраваным паводле артыкулу 342 крымінальнага кодэксу стаў 231 чалавек

У Менску на традыцыйны марш пэнсіянэраў выйшла больш за тысячу чалавек

На праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі ўдзельнікаў шэсьця лекараў у падтрымку адлічаных студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.

У сьпісе праваабарончага цэнтру «Вясна» — больш за 300 затрыманых за ўдзел у традыцыйным маршы на Курапаты, які адбыўся ў нядзелю

«Нафтан» накіраваў рабочых на «Гродна Азот», дзе страйкуюць працаўнікі

Зь Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 чалавек, якія бралі ўдзел у страйку

У Менску і Гомлі ўлады зачынілі шэраг устаноў харчаваньня, якія не працавалі 26 кастрычніка — у першы дзень страйку, абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай

Прынамсі 200 выкладчыкаў і супрацоўнікаў мэдычнага ўнівэрсытэту падпісалі ліст у падтрымку адлічаных па палітычных матывах

Адвакатка Калесьнікавай падала заяву аб яе вызваленьні пад заклад. Палітзьняволеная цяпер на карантыне як кантакт першага ўзроўню

Святлана Ціханоўская заклікала эўрапейскія краіны аказваць больш актыўную падтрымку беларускай апазыцыі і ўзмацніць ціск на Менск

Справаздача АБСЭ аб сытуацыі ў Беларусі напярэдадні і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня сьцьвярджае, што ёсьць «пераканаўчыя доказы» таго, што вынікі галасаваньня былі сфальсыфікаваныя

Выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара газэты «„Комсомольская правда“ в Белоруссии» стаў журналіст маскоўскай рэдакцыі Аляксандар Коц.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG