Былая прэм’ер-міністарка Малдовы Мая Санду набірае 36 адсоткаў галасоў на выбарах прэзыдэнта паводле вынікаў апрацоўкі амаль усіх пратаколаў. Гэта больш, чым у дзейнага кіраўніка дзяржавы Ігара Дадона, які набраў 33 адсоткі галасоў, вынікае са зьвестак ЦВК краіны.
Паводле апытаньня на выхадах з выбарчых участкаў, праведзенага WatchDog.md і Інстытутам публічнай палітыкі, Дадон набірае ў першым туры 41% галасоў, а Санду 35%.
Для вызначэньня пераможцы выбараў прэзыдэнта Малдовы спатрэбіцца другі тур. Ён павінен прайсьці 15 лістапада.