Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Грузіі: кіроўная партыя перамагае, Саакашвілі заявіў аб фальсыфікацыях, апазыцыя рыхтуе мітынг пратэсту


Выбары ў Грузіі. Людзі галасуюць у рэгіёне Кахеція.
Выбары ў Грузіі. Людзі галасуюць у рэгіёне Кахеція.

Паводле папярэдняга падліку галасоў, кіроўная партыя «Грузінская мара» зьяўляецца лідэрам на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі. Пасьля падліку 80% бюлетэняў яна набрала больш за 48%, а яе найбліжэйшы канкурэнт, Адзіны нацыянальны рух Міхэіла Саакашвілі, набраў звыш 25 адсоткаў галасоў.

Кандыдаты ад кіроўнай партыі таксама перамагаюць у большасьці мажарытарных акруг. Усяго 120 дэпутатаў выбіраюцца паводле прапарцыйнай сыстэмы і 30 — па акругах. Апазыцыя выказала нязгоду з вынікамі галасаваньня.

Яшчэ да публікацыі афіцыйных вынікаў Міхэіл Саакашвілі заявіў пра перамогу апазыцыі. Яе кіраўнікі заклікалі грамадзян правесьці акцыю на праспэкце Руставэлі ў цэнтры Тбілісі ўвечары 1 лістапада.

Апазыцыя лічыць, што выбары былі сфальсыфікаваныя і што «Грузінская мара» «ўзурпавала ўладу». Прэс-канфэрэнцыя місіі замежных назіральнікаў чакаецца 1 лістапада.

Выбары праходзілі па новых правілах пасьля зьмены заканадаўства ў рамках дыялёгу паміж урадам і апазыцыяй.

«Грузінская мара» мільярдэра Бідзіна Іванішвілі кіруе ў Грузіі з 2012 году. Апазыцыя абвінавачвае яе, між іншым, у правядзеньні прарасейскай палітыкі, якую ўлады краіны адмаўляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG