Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маргарыта Ляўчук выступіць у Вільні з канцэртам салідарнасьці #ЖывеБеларусь


Belarus - Marharyta Laučuk's concert in Vilnius, 29Oct2020
Belarus - Marharyta Laučuk's concert in Vilnius, 29Oct2020

Адна з самых вядомых беларускіх опэрных сьпявачак Маргарыта Ляўчук ладзіць у Вільні канцэрт салідарнасьці #ЖывеБеларусь. Выступ разам зь вядомым літоўскім піяністам Юстасам Чапонісам адбудзецца ўжо сёньня, 29 кастрычніка, у 20.00 (паводле менскага часу) у касьцёле Сьвятой Кацярыны.

Жывая трансьляцыя:

Канцэрт будзе трансьлявацца онлайн, усе ахвочыя могуць падтрымаць дзеячоў культуры праз Фонд беларускай культуры.

Свой выступ Маргарыта Ляўчук прысьвячае ўсім адважным і свабодным творцам Беларусі і асабліва сваім калегам, звольненым зь Вялікага тэатру: дырыжору Андрэю Галанаву, салісту Ільлю Сільчукову, артыстам аркестру Рэгіне Саркісавай, Але Джыган і Аляксандры Пацёмінай.

«У маім родным тэатры звальняюць калегаў проста за іх пазыцыю, а замест гледачоў туды прыходзіць міліцыя зь ператрусамі, ― кажа Маргарыта. ― Нельга ў такой сытуацыі заставацца ўбаку. Мы, беларусы, ужо паказалі, наколькі мы моцныя і салідарныя адзін з адным. І мы не здамося».

На канцэрце ў Вільні чакаюцца высокія госьці: імаверны будучы прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманіце і Сьвятлана Ціханоўская.

Жывая трансьляцыя канцэрту будзе даступная на афіцыйным youtube-канале Маргарыты Ляўчук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG