Былога брамніка зборнай Беларусі і экс-трэнэра брамнікаў берасьцейскага «Дынама» Васіля Хамутоўскага аштрафавалі за ўдзел у недазволенай акцыі.
Такое рашэньне прыняла 26 кастрычніка ў Першамайскім судзе Натальля Ліньнік.
Сума штрафу пакуль не вядомая.
Хамутоўскі ня раз выказваўся супраць гвалту і фальсыфікацый на выбарах. Ён таксама падтрымаў Свабоднае абʼяднаньне спартоўцаў і падпісаў зварот спартоўцаў