Затрыманую сёньня, 24 кастрычніка, на вуліцы Якуба Коласа ў Менску здымачную групу брытанскага тэлеканалу Sky News (грамадзянку Вялікай Брытаніі Даяну Магнэй і мясцовых супрацоўнікаў Анастасію Лявонаву і Вадзіма Нячаева) вызвалілі з УУС Савецкага раёну, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У той жа час відэакамэру здымачнай групы адправілі на «экспэртызу», па-ранейшаму ў міліцыі знаходзіцца кіроўца, які дапамагаў журналістам.
Даяна Магнэй мае акрэдытацыю МЗС Беларусі.
Сёньня ў цэнтры Менску прайшоў традыцыйны суботні жаночы марш пратэсту. Паводле зьвестак праваабаронцаў, да і пасьля акцыі ў Менску агулам затрымалі ня менш за 14 чалавек (усе жанчыны).