Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вярнулася да камбінаваных удараў па Кіеву з выкарыстаньнем паўночнакарэйскіх ракет


Украінская СПА ў часе сваёй працы. Архіўнае фота
Украінская СПА ў часе сваёй працы. Архіўнае фота

Згодна з афіцыйным паведамленьнем Паветраных войскаў Украіны, 47 дронаў зьнішчылі ў выніку радыёэлектроннай барацьбы, і яшчэ два выйшлі з паветранай прасторы Ўкраіны ў кірунку Беларусі і Расеі.

Начальнік Кіеўскай гарадзкой вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што расейская армія нанесла камбінаваны ракетна-дронавы ўдар па Кіеве ўпершыню за пошнія 73 дні.

«Для атакі вораг выкарыстаў, імаверна, крылатыя ракеты паветранага базаваньня, балістычныя ракеты KN-23/KN-24/Іскандэр-М, бесьпілётнікі тыпу Shahed/„Герань“/„Гербэра“/„Пародыя“. Паветраную трывогу ў сталіцы абвясьцілі ў 6:30 праз пагрозу БПЛА з усходняга кірунку», — паведаміў Сяргей Папко.

Паводле яго, адразу пасьля запуску дронаў расейскія вайскоўцы запусьцілі ракеты, а потым зноў бесьпілётнікі.

Улады Кіева не атрымлівалі інфармацыі аб разбурэньнях і пацярпелых, а ў Браварах, што пад Кіевам, аскепкі зьбітых расейскіх боепрыпасаў трапілі ў мясцовае прадпрыемства, адзін чалавек атрымаў раненьні, але яму аказалі дапамогу на месцы, ад шпіталізацыі ён адмовіўся.


У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што Расея ў ноч на 13 лістапада атакавала Ўкраіну 96 дронамі і ракетамі. З 90 бесьпілётнікаў зьбілі 37 і чатыры з шасьці ракет.

Згодна з афіцыйным паведамленьнем Паветраных войскаў Украіны, 47 дронаў зьнішчылі ў выніку радыёэлектроннай барацьбы, і яшчэ два выйшлі з паветранай прасторы Ўкраіны ў кірунку Беларусі і Расеі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адзначыў эфэктыўную рэакцыю ўкраінскай супрацьпаветранай абароны на камбінаваную атаку Расеі.

«Важна, што ў нашых сіл ёсьць чым абараняць краіну ад расейскага тэрору. Удзячны кожнаму з партнэраў, хто дапамагае. Своечасова пастаўляць супрацьракеты для нашай СПА, выконваць дамоўленасьці аб абаронных сыстэмах, аб вытворчасьці і пастаўцы РЭБ — гэта, без перабольшваньня, быць выратавальнікамі людзей. Кожная праява эфэктыўнасьці нашай СПА — гэта захаваныя жыцьці, абароненая інфраструктура. І чым больш будзе вынікаў у нашых воінаў, тым бліжэй заканчэньне вайны. Менавіта так дасягаецца мір — дзякуючы сіле», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG