Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дапамогу міліцыі фармуюць «дружыны»


На акцыі пратэсту ў Менску
На акцыі пратэсту ў Менску

Дзяржаўныя тэлевізійныя каналы паведамілі пра фармаваньне «народных дружынаў» у дапамогу міліцыі.

Як паведамляе onliner.by, канал СТВ назваў гэта «своеасаблівай ініцыятывай зь месцаў, бо занадта ўжо дасталі маладзёны, якія перакрываюць дарогі і паляць пакрышкі».

Оnliner.by нагадвае, што фармальна статус «дружыньніка» вызначаны ў Законе аб удзеле грамадзянаў у ахове грамадзкага правапарадку.

У прыватнасьці, дружыньнік мае права:

  • ажыцьцяўляць дзеяньні па спыненьні правапарушэньняў, затрыманьню і перадачы ў праваахоўныя органы асобаў, якія ўчынілі правапарушэньні;
  • адбіраць у парушальніка небясьпечныя прадметы;
  • ўваходзіць у клюбы, кінатэатры, на стадыёны, у іншыя грамадзкія месцы са згоды ўладальніка для перасьледу правапарушальнікаў або спыненьня правапарушэньняў;
  • стаяць у ачапленьні пры спыненьні групавых парушэньняў правапарадку, на масавых мерапрыемствах;
  • карыстацца бясплатна тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, якія належаць юрыдычным асобам, для сувязі з праваахоўнымі органамі;
  • выкарыстоўваць транспартныя сродкі юрыдычных асобаў і грамадзянаў для дастаўкі да мэдыкаў пацярпелых, якія маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе;
  • ўжываць да правапарушальнікаў фізычную сілу ў выпадках і ў парадку, прадугледжаных законам.

Ужываньне сілы дружыньнікам закон прадугледжвае ў «мэтах спыненьня дзеяньняў асобаў, якiя ажыцьцяўляюць правапарушэньні, для іх затрыманьня і перадачы ў праваахоўныя органы, калі іншыя спосабы, не зьвязаныя з ужываньнем фізычнай сілы, не забясьпечваюць выкананьня ім функцый па ўдзелу ў ахове правапарадку».

Што тычыцца «небясьпечных прадметаў», дык у апошні час сілавікі пашырылі іх клясыфікацыю коштам бел-чырвона-белых сьцягоў і розных вырабаў з нацыянальнай сымболікай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG