Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра Савету Рэспублікі прапанаваў штрафаваць вытворцаў і карыстальнікаў нацыянальных сьцягоў 


Сябра Савету рэспублікі Сяргей Сівец унёс прапанову аб зьменах у Кодэкс пра адміністрацыйныя правапарушэньні. Ён прапануе забараніць усю «незарэгістраваную» сымболіку, уключна зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Сівец не хавае, што ягоныя ідэі зьвязаныя з «грамадзка-палітычнай сытуацыяй у краіне», піша «Наша Ніва».

Ён лічыць неабходным караць вытворцаў незарэгістраваных сьцягоў і людзей, якія імі карыстаюцца, на суму ад 5 да 20 базавых велічыняў (135-540 рублёў). Кожны паўторны выпадак — 260-1080 рублёў.

Юрыст Юрый Чавусаў кажа, што ў Беларусі незарэгістраванай зьяўляецца толькі нацысцкая сымболіка, а таксама зьвязаная зь ёй. Бел-чырвона-белы сьцяг пад забарону не трапляе.

Па яго словах, ужо доўгі час вядзецца грамадзкае абмеркаваньне новай рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэксу, але пытаньне незарэгістраванай сымболікі ніколі не ўздымалася.

Сяргей Сівец працаваў выкладчыкам канстытуцыйнага права на юрыдычным факультэце БДУ, намесьнікам дырэктара Інстытута прававых дасьледаваньняў. У першыя дні пасьля выбараў ён заклікаў моладзь не ісьці за «палітычнымі інтрыганамі».

На яго перакананьне, людзі выходзяць на мітынгі, плошчы не самастойна, а таму, што атрыманая ўстаноўка «разгайдаць грамадзкую згоду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG