У менскім мікрараёне Каскад вывесілі агромністы бел-чырвона-белы сьцяг. Ён прыблізна ў 22 паверхі даўжынёй.
У дваровым тэлеграм-канале пішуць, што гэта была спроба паставіць рэкорд на самы вялікі сьцяг у сьвеце.
Паводле каналу, сьцяг 71 мэтраў удоўжкі і 36 ушыркі, ягоная плошча — 2556 м².
Праз гіганцкія памеры сьцяг заблытаўся падчас вывешваньня.
Неўзабаве прыехала група людзей у чорным, каб гэты сьцяг зьняць. Але жыхары зьнялі сьцяг самі.