Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы заклікаў краіны ЭЗ ігнараваць ордэр уладаў Беларусі на вышук Ціханоўскай


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў краіны Эўразьвязу ігнараваць абвяшчэньне Беларусьсю міжнароднага вышуку​ экс-кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.

«Я спадзяюся, што дзяржавы ЭЗ застануцца адзінымі і праігнаруюць гэты незаконны ордэр. Могуць абвясьціць вышук Ціханоўскай у Беларусі, але Эўразьвяз павінен трымаць усе дзьверы адчыненымі для яе», — напісаў Наўседа у сваім акаўнце ў Twitter.

Пра тое, што абвясьцілі міждзяржаўны вышук Сьвятланы Ціханоўскай, ​ паведаміла 8 кастрычніка афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Сьледчы камітэт Беларусі пазьней удакладніў, што міждзяржаўны вышук Ціханоўскай абвясьцілі за заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусі, паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG