Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысудзілі 2 гады раварысту, які вырываўся з рук міліцыянтаў


Ілстрацыйнае фота. Велапрабег у Менску, 8 жніўня
Ілстрацыйнае фота. Велапрабег у Менску, 8 жніўня

Суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў два гады калёніі раварысту, які 7 жніўня ўдзельнічаў у роварным прабегу і зьехаў ад міліцыянтаў пасьля спробы затрыманьня.​

Фармальнай падставай для затрыманьня раварыста стала адсутнасьць люстэрка. Міліцыянты схапілі раварыста, той стаў вырывацца. Падчас гэтай штурханіны хлопец трапіў па галаве двум міліцыянтаў, а таксама хапаў рукамі за шыю і сьціскаў рукамі аднаго зь міліцыянтаў. Ніякіх траўмаў у міліцыянэраў не зафіксавалі, пацярпелыя казалі пра фізычны боль і парванае адзеньне, піша Наша Ніва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG