Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да блогера Пальчыса пусьцілі адвакатку


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Блогер Эдуард Пальчыс сапраўды знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна. 10 кастрычніка зь ім сустрэлася яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Пра гэта напісала яго жонка Вікторыя Пальчыс.​

Увесь час з 27 верасьня Эдуард Пальчыс знаходзіцца ў ЦІП, і яму паведамілі, што ён адбывае там 30 сутак, пачынаючы з 27-га. У мінулую нядзелю блогер чуў, як марш падышоў пад Акрэсьціна.

«Перадаваў, што ўсе прыгажуны», – напісала Вікторыя Пальчыс.

Блогер лістоў не атрымліваў, але сам напісаў усім, каго ведае і чые адрасы ўспомніў. На адміністрацыю ЦІП Эдуард Пальчыс ня скардзіцца, кажа, што стаўленьне нармальнае. Новых пратаколаў яму падпісваць не прыносілі.

Сувязь з Эдуардам Пальчысам зьнікла 27 верасьня. 28 верасьня жонка, Вікторыя Пальчыс, паведаміла пра яго зьнікненьне. 30 верасьня стала вядома, што Пальчыса арыштавалі на 30 сутак і ён адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG