Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская прыйшла на жаночы марш у Вільні. ФАТАФАКТ


Фота з ТГ-каналу Сьвятланы Ціханоўскай
Фота з ТГ-каналу Сьвятланы Ціханоўскай

Сьвятлана Ціханоўская 10 кастрычніка наведала жаночы марш у Вільні.

«Сёньня я не змагла не далучыцца да маршу. Я хацела падтрымаць беларускіх жанчын, выказаць сваё захапленьне. Мы абавязкова пераможам!», — сказала яна, выступаючы на маршы.​

Па ўсім сьвеце 10 кастрычніка праходзяць жаночыя маршы салідарнасьці зь Беларусьсю. У Вільні людзі сабраліся на Катэдральнай плошчы і прайшлі праспэктам Гедыміна. ​

Напярэдадні Сьвятлана Ціханоўская выказала падтрымку пратэстам беларусак і міжнародным жаночым маршам салідарнасьць зь імі

«Дарагія мае беларускі! Маці, дачкі, сёстры, бабулі, унучкі — я бязьмежна ўдзячная вам за сьмеласьць і непахіснасьць, якія вы праяўляеце ў барацьбе за сваё права жыць у роднай краіне свабодна. Менавіта вы паказалі ўсяму сьвету сілу мірнага пратэсту. Менавіта ваша годнасьць, прыгажосьць і любоў агалілі пачварнасьць беззаконьня, якое кожны дзень вяршыцца супраць мірных грамадзян Беларусі. У гэтую суботу вы ня будзеце адны. Жанчыны больш за дваццаць краін сьвету выйдуць на вуліцы сваіх гарадоў, каб падтрымаць вас».

Сёньня маршы заплянаваныя больш як у 20 краінах: ЗША, Канадзе, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Новай Зэляндыі, Даніі, Літве, Латвіі, Германіі, Швэйцарыі, Францыі, Швэцыі, Гішпаніі і іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG