Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступная ў сьпісе адкліканьня паслоў зь Беларусі — Баўгарыя


МЗС Беларусі
МЗС Беларусі

Пасол Баўгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў будзе адкліканы ў Софію для кансультацыяў. Пра гэта заявіла ў чацьвер баўгарская віцэ-прэм’ерка і міністарка замежных спраў Катэрына Захарыева на форуме GLOBSEC («Глобсек») у сталіцы Славаччыны Браціславе.

«Дзяржавы ЭЗ павінны недвухсэнсоўна падтрымаць беларускі народ і паказаць салідарнасьць зь ім. Мы ўважліва сочым за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі», — дадала Захарыева.

Яна заклікала ўлады ў Менску вызваліць усіх затрыманых падчас пратэставых акцый, правесьці хуткае расьсьледаваньне фактаў міліцэйскага гвалту і пачаць дыялёг з апазыцыяй, каб арганізаваць новыя, свабодныя і справядлівыя выбары кіраўніка дзяржавы.

Раней сёньня пра адкліканьне зь Менску паслоў абвясьцілі Славаччына і Чэхія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG