Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпускнікі Гомельскага ўнівэрсытэту падтрымалі арыштаваную за пратэст выкладчыцу. ВІДЭА


Кандыдатка філялягічных навук Натальля Суслава ў судзе
Кандыдатка філялягічных навук Натальля Суслава ў судзе

Выпускнікі Гомельскага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны запісалі відэазварот у падтрымку арыштаванай выкладчыцы ўніверсітэту, дацэнта катэдры расейскай мовы і літаратуры кандыдаткі філялягічных навук Натальлі Суславай.

Суд пакараў яе арыштам на 8 содняў за ўдзел у Маршы пратэсту.

29 верасьня суд Чыгуначнага раёну Гомля асудзіў яе на 8 дзён арышту. Вырак вынес судзьдзя Яўген Шаршнёў.

У ізалятары Натальля Суслава была ад нядзелі 27 верасьня, калі яе схапіў АМАП на маршы пратэсту. На судзе выкладчыца сказала, што сапраўды была на маршы і выгукала «Жыве Беларусь!», бо гэта словы Янкі Купалы.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG