Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заявіла, што не пазыцыянуе сваю дзейнасьць як «урад у выгнаньні»


Сьвятлана Ціханоўская сярод сваіх прыхільнікаў
Сьвятлана Ціханоўская сярод сваіх прыхільнікаў

Сьвятлана Ціханоўская правяла прэс-канфэрэнцыю з чальцамі Каардынацыйнай рады.

Сьпікеры падтрымалі нядзельны марш у гонар палітвязьняў і адзначылі, што ў любой улады Беларусі больш не атрымаецца ігнараваць грамадзянскую супольнасьць.

Сьвятлана Ціханоўская і Каардынацыйная рада пацьвердзілі, што працягнуць мірнымі і законнымі спосабамі ісьці да перамоваў аб новых прэзыдэнцкіх выбарах і заклікаюць беларускіх чыноўнікаў далучыцца да гэтага працэсу.

Пры гэтым яна асабліва падкрэсьліла, што не пазыцыянуе сваю дзейнасьць як «урад у выгнаньні».

«Абставіны прымусілі мяне выехаць, але Беларусь — гэта мая радзіма. Я ўпэўнена, што неўзабаве мы зможам вярнуцца ў свабодную краіну», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG