У нядзелю 27 верасьня ў Гомлі на Маршы быў затрыманы Дзьмітрый Івашкоў. 28 верасьня ягоныя бацькі даведаліся, што яму далі 20 сутак арышту, і яшчэ 7 сутак, якія ён «не даседзеў» у жніўні.
Аднак ні 28, ні 29 верасьня бацькі не змаглі зрабіць перадачу ў ІЧУ. Адміністрацыя адказвала, што Дзьмітрыя Івашкова тут няма, яго «недзе вывезьлі». Сёньня бацькі даведаліся, што Дзьмітрый у сталічнай турме на Акрэсьціна. Адносна яго распачалі крымінальную справу за «масавыя беспарадкі».
Дзьмітрый Івашкоў быў на мінулых выбарах у камандзе Ціханоўскай.
Давераныя асобы кандыдаткі — Тацяна Канеўская, Юры Ўласаў, Аляксандар Шабалін (Гомель) і актывіст «Страны для жизни» Руслан Парфенаў з Мазыра ўжо сядзяць у менскім СІЗА. Яны абвінавачваюцца ў «масавых беспарадках».