Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКБ выказалася наконт канфлікту ў Нагорным Карабаху


Ракетны ўдар азэрбайджанскіх войскаў
Ракетны ўдар азэрбайджанскіх войскаў

Баявыя дзеяньні ў непрызнаным Нагорным Карабаху неабходна спыніць, бакам канфлікту трэба сесьці за стол перамоваў, заявіла ў панядзелак Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), у якую ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

«Генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась выказвае сур’ёзную занепакоенасьць і заклапочанасьць у сувязі з аднаўленьнем 27 верасьня збройнага канфлікту ў Нагорным Карабаху, падчас якога з абодвух бакоў ёсьць забітыя і параненыя, у тым ліку сярод цывільнага насельніцтва», — сказаў прэсавы сакратар АДКБ Уладзімір Зайнэтдзінаў.

«Неабходна неадкладна аднавіць рэжым спыненьня агню і вярнуцца да перамоўнага працэсу, які вядуць сустаршыні Менскай групы АБСЭ. Рашэньне канфлікту ў Нагорным Карабаху магчымае толькі палітыка-дыпляматычнымі мэтадамі», — сказаў Зайнэтдзінаў пра пазыцыю АДКБ.

Сустаршынямі Менскай групы АБСЭ па Нагорным Карабаху зьяўляюцца ЗША, Расея і Францыя. Акрамя іх у склад Менскай групы ўваходзяць Беларусь, Нямеччына, Італія, Швэцыя, Фінляндыя і Турэччына, а таксама Армэнія і Азэрбайджан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG